Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 21:43 ]  У Кенii арыштаваныя 10 падазраваных у апошнiм тэракце


МАМБАСА, КЕНІЯ. У Кеніі 10 чалавек затрыманыя ў зьвязку з учорашнім тэрактам, калі на папулярным курорце Мамбаса былi забітыя 15 чалавек, у тым лiку 3 iзраiльцы. Затрыманыя – грамадзяне Пакiстану i Самалi. Амаль адначасна на лётнiшчы Мамбасы была зробленая спроба зьбiць ракетай iзраiльскi пасажэрскi самалёт. У той жа дзень у iзраiльскiм горадзе Бэйт-Шэан тэрарысты-сьмяротнiкi застрэлiлi 6 чалавек. Спэцслужбы Ізраiлю лiчаць, што за нападамi ў Кенii стаiць “Аль-Кайда”.
XS
SM
MD
LG