Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 21:50 ]  17 чалавек загiнулi ў вынiку двох тэрактаў супраць iзраiльцаў


ЕРУСАЛІМ. Прэм’ер-мiнiстар Ізраiлю Арыэль Шарон даручыў iзраiльскаму выведнаму ведамству “Масад” знайсьцi i прыцягнуць да адказнасьцi тых, хто зьдзейсьнiў у чацьвер напады на iзраiльскiх грамадзянаў. Сёньня ня меней 17 чалавек загiнулi i дзесяткi параненыя ў вынiку двох тэрарыстычных актаў. Групоўка “Армiя Палестыны” ўзяла на сябе адказнасьць за выбух гатэлю ў кенiйскiм горадзе Мамбаса. Сярод 12 загiблых – кенiйскiя i iзраiльскiя грамадзяне. Амаль адначасна на лётнiшчы Мамбасы па самалёту iзраiльскай кампанii былы пушчаныя дзьве ракеты, якiя не дасягнулi цэлi. Пазьней палестынцы застрэлiлi 5 чалавек у горадзе Бэйт Шэан ля выбарчага ўчастку партыi Лiкуд. Адказнасьцьт за напад узяла на сябе групоўка “Брыгады пакутнiкаў Аль-Аксы”.
XS
SM
MD
LG