Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 21:54 ]  Аднавiлiся iнспэкцыi ААН у Іраку


БАГДАД. Першая група інспэктараў ААН распачала сёньня ў Іраку пошук зброі масавага зьнішчэньня. Адна група інспэктараў сёньня правяла каля 3 гадзінаў на аб’екце пад Багдадам, другая наведала прамысловы комплекс на паўночным ўсходзе ад сталіцы. Інспэктары маюць шырокія паўнамоцтвы на падставе рэзалюцыі Рады бясьпекі ААН шукаць ракеты й біялягічную й хімічную зброю. Генэральны сакратар ААН Кофі Анан, як знаходзіцца зь візытам у Францыі, сёньня заявіў, што вайна зь Іракам ня ёсьць непазьбежнай. Анан таксама сказаў, што калі інспэктары пацьвердзяць адсутнасьць у Іраку забароненай зброі, дык ААН магла б спыніць або скасаваць эканамічныя санкцыі, што былі накладзеныя на Ірак у 1990 годзе пасьля ягонага ўварваньня ў Кувэйт.
XS
SM
MD
LG