КАБУЛ. Сёньня з ракетаў была абстраляная сталiца Афганiстану. Адна з ракетаў трапiла ў будынак побач зь мiнiстэрствам фiнансаў. Пра пацярпелых паведамленьняў няма. Раней некалькi ракетаў выбухнулi ля базы мiжнародных сiлаў бясьпекi. Хто вёў абстрэл – пакуль невядома. У Кабуле ўзмоцненыя захады бясьпекi.