Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 20:17 ]  Палестынскія тэрарысты-самагубцы падарвалі катэр


ТЭЛЬ-АВІЎ. Чацьвёра ізраільскіх вайскоўцаў былі параненыя сёньня ўначы ў выніку сутыкненьня іхнага катэра з палестынскай лодкай, якая была нагружаная выбуховымі рэчывамі. Тэрарысты-самагубцы загінулі. Прадстаўнікі ізраільскага войска не выключаюць таго, што палестынцы накіроўваліся да аднаго зь ізраільскіх курортаў. Пра сваю адказнасьць за арганізацыю нападу на ізраільскі патрульны катэр заявілі прадстаўнікі палестынскага ісьлямскага руху “Джыгад”. Выбух адбыўся нягледзячы на заклікі Арганізацыі вызваленьня Палестыны неадкладна спыніць напады на ізраільцянаў.
XS
SM
MD
LG