Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 20:13 ]  ЗША і надалей падазраюць Украіну ў продажы "Кальчугаў"


КІЕЎ. Пасол Злучаных Штатаў ва Ўкраіне Карлас Паскуаль заявіў, што ЗША і надалей падазраюць Украіну ў продажы сыстэмаў радарнага кантролю “Кальчуга”. Разам з тым ён прызнаў, што ў экспэртаў няма ўпэўненасьці ў тым, ўто продаж сапраўды адбыўся. Паскуаль цьвердзіць што ваенныя экспэрты Злучаных Штатаў і Вялікай Брытаніі не атрымалі магчымасьці азнаёміцца з поўнымі тэкстамі справаздачаў дасьледаваньняў, якія былі праведзеныя Радай бясьпекі Ўкраіны, Службай бясьпекі і генэральнай пракуратурай.
XS
SM
MD
LG