Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 05:52 ]  У Санкт-Пецярбургу сустракаюцца прэзыдэнты ЗША i Расеi


САНКТ-ПЕЦЯРБУРГ. Прэзыдэнты ЗША i Расеi – Джордж Буш i Ўладзiмер Пуцiн – сустрэнуцца сёньня ў горадзе Пушкiн пад Санкт-Пецярбургам. Асноўныя тэмы перамоваў – барацьба зь мiжнародным тэрарызмам, праблема Іраку, дачыненьнi Расеi з НАТО, канфлiкт у Чэчэнii i пытаньнi двухбаковых стасункаў. Джордж Буш прыбудзе ў Расею з Прагi. Амэрыканскi прэзыдэнт перакананы, што далучэньне да НАТО краiнаў Цэнтральнай i Ўсходняй Эўропы не толькi не нясе пагрозы для Расеi, але i спрыяе ўмацаваньню бясьпекi i стабiльнасьцi ва ўсёй Эўропе.
XS
SM
MD
LG