Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 20:11 ]  Эдуард Шэварднадзэ заклікаў Расею пакінуць дзьве апошнія базы ў Грузіі


ПРАГА: Прэзыдэнт Грузіі Шэварднадзэ заклікаў Расею вывесьці свае сілы з дзьвюх апошніх базаў на тэрыторыі Грузіі. Выступаючы ў сядзібе Радыё Свабода. Радыё Свабодная Эўропа Шэварднадзэ адзначыў, што пастанову аб вывадзе расейскіх сілаў з базаў у Батумі і Ахалкалакі была прынятая ўжо ў 99 годзе, і Расея павінна яе выканаць як мага хутчэй. Расея заяўляе, што з прычыны нястачы сродкаў, яна можа пакінуць гэтыя базы не раней як праз 10 гадоў.
XS
SM
MD
LG