Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 04:01 ]  У Празе распачынаецца самiт НАТО


ПРАГА. У Празе сёньня распачынаецца самiт НАТО. Лiдэры краiнаў-сябраў Паўночнаатлянтычнага альянсу абмяркуюць каардынацыю намаганьняў у барацьбе зь мiжнародным тэрарызмам, сытуацыю вакол Іраку, хаду рэформаў арганiзацыйных структураў НАТО. Чакаецца, што на самiце 7 краiнаў Цэнтральнай i Ўсходняй Эўропы атрымаюць афiцыйныя запрашэньнi далучыцца да альянсу. Учора прэзыдэнт ЗША Джордж Буш у часе выступу перад праскiмi студэнтамi заявiў, што НАТО адчыненае для любой дэмакратычнай краiны.
XS
SM
MD
LG