Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 20:18 ]  Сёньня Ў Менску адбыліся дэманстрацыя і мітынг у падтрымку незалежнасьці Беларусі


Сёньня ў Менску адбыліся дэманстрацыя і мітынг ў падтрымку незалежнасьці Беларусі. Шэсьце пачалося ў 12:30 ад плошчы Якуба Коласа і прайшло па адной паласе праспэкту Францыска Скарыны. Мітынг адбыўся ля будынку Нацыянальнай Акадэміі Навук. Старшыня партыі БНФ Вінцук Вячсорка заклікаў Лукашэнку прызнаць памылковасьць курсу праводжанага ім цягам апошніх 8 гадоў і падаць у адстаўку. На мітынгу быў таксама зачытаны зварот да беларускага народу старшыні Рады Беларускай Народнай Рэспублікі Івонкі Сурвілы.
XS
SM
MD
LG