Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 21:45 ]  У Кувэйце арыштаваны адзін з кіраўнікоў мясцовай філіі “Аль Каеды"


Эль Кувэйт У Кувэйце арыштаваны адзін з кіраўнікоў мясцовай філіі міжнароднай тэрарыстычнай сеткі “Аль Каеда”. Агэнцыя Франс Прэсс са спасылкаю на прадстаўнікоў кувэйцкіх спэцслужбаў паведамляе, што сябры мясцовай філіі “Аль Каеды” маюць дачыненьне да нападу два гады таму на амэрыканскі эсьмінец “Коул” і да нядаўняга выбуху францускага танкера ля берагоў Емэну. Кувэйцкія ўлады заяўляюць , што арышт сарваў пляны "Аль Каеды" зрабіць выбух гатэлю ў Емэне, у якім жывуць амэрыканцы.
XS
SM
MD
LG