Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 21:09 ]  Першая група ваеных інспэктараў ААН праедзе ў Ірак 18 лістападу


ПАРЫЖ. "Любая спроба Багдаду перашкодзіць працы міжнародных інспэктараў прывядзе зараз да самых сур’ёзных наступстваў" - пра гэта заявіў у інтэрв’ю газэце “Le Mond” кіраўнік групы ваенных інспэктараў ААН Ганс Блікс. Ён мяркуе, што адзінагалосная падтрымка рэзалюцыі Рады Бясьпекі ў справе Іраку значна пашырыла магчымасьці для працы інспэктараў. Ужо ў панядзелак у Ірак прыедзе першая група інспэктараў ААН. Чакаецца, што яны распачнуць працу 27 лістапада. Блікс паведаміў, што ў Іраку трэба спраўдзіць каля 700 аб’ектаў. Віцэ-прэм’ер ірацкага ураду Тарык Азыз заявіў, што Багдад вітае прыезд інспэктараў і назваў “хлусьнёю” заявы ЗША пра наяўнасьць у Ірака зброі масавага зьнішчэньня.
XS
SM
MD
LG