Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 18:30 ]  Ізраільскія войскі правялі рэйды ў Гэброн, Джэнін і Наблус


ЕРУСАЛІМ. Прэм’ер-міністар Ізраілю Арыэль Шарон абмеркаваў з сябрамі габінэту магчымыя ваенныя акцыі ў адказ на ўчорашні напад на габрэйскіх пасяленцаў у Гэброне, ахвярамі якога сталі 12 ізраільцаў. Шэраг міністраў заклікаў ужыць жорсткія захады, у тым ліку – зьнішчыць дамы, у якіх жылі тэрарысты. Сёньня ж ізраільскія вайскоўцы правялі апэрацыю пошуку палестынскіх баявікоў у Гэброне і арыштавалі некалькі дзясяткаў палестынцаў. У Джэніне ў перастрэлцы з ізраільскімі вайскоўцамі быў забіты сябра экстрэмісцкай групоўкі “Іслямскі джыхад”, якая ўзяла на сябе адказнасьць за ўчорашнюю антыізраільскую атаку. У Наблусе, у выніку танкавага абстрэлу, забітая палестынка.
XS
SM
MD
LG