Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 17:10 ]  Новым прэм'ер-міністрам Турэччыны стаў Абдула Гюль


АНКАРА. Сёньня новым прэм’ер-міністрам Турэччыны абраны Абдула Гюль – прадстаўнік памяркоўнай іслямісцкай Партыі справядлівасьці і разьвіцьця. У часе апошніх выбараў партыя атрымала абсалютную бальшыню месцаў у парляманце і цяпер у Турэччыне – упершыню цягам 15 гадоў – можа сфармавацца аднапартыйны ўрад. Лідар партыі – Рэджэп Эрдаган – ня можа ўзначальваць габінэт, паколькі раней суд абвінаваціў яго ў распальваньні рэлігійнай варожасьці і забараніў займаць дзяржаўныя пасады.
XS
SM
MD
LG