Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 16:37 ]  У панядзелак у Ірак прыедзе першая група інспэктараў ААН


ПАРЫЖ. Кіраўнік групы ААНаўскіх ваенных інспэктараў Ганс Блік заявіў, што адзінагалосная падтрымка рэзалюцыі Рады Бясьпекі ў справе Іраку значна пашырыла магчымасьці для працы міжнародных экспэртаў. Калі цяпер Багдад адмовіцца ад супрацоўніцтва зь інспэктарамі, ён проціпаставіць сябе ўсёй Радзе Бясьпекі ААН, падкрэсьліў Блікс. Ужо ў панядзелак у Ірак прыедзе першая група інспэктараў ААН. Чакаецца, што яны распачнуць працу 27 лістапада. Блікс паведаміў, што ў Іраку трэба спраўдзіць каля 700 аб’ектаў.
XS
SM
MD
LG