Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 15:18 ]  У Парыжу адкрыўся новы будынак абмасады Літвы


Парыж Учора ва францускай сталіцы адбылося ўрачыстае адкрыцьцё новага будынку амбасады Літвы. У цырымоніі ўзялі ўдзел прэзыдэнт Літвы Валдас Адамкус і міністар эўрапэйскіх справаў Францыі Наэль Ленуар. Новы будынак узьведзены за кошт кампэнсацыі ў памеры 12 міл’енаў эўра, якую урад Францыі выплаціў Літве за даваены будынак амбасады. Зараз гэты будынак займае амбасада Расеі. Літоўскія дыпляматы былі выдаленыя з гэтага старога будынку пасьля савецкай акупацыі Літвы у 1940 годзе. Пасьля Другой Усясьветнай вайны ён перайшоў ва ўласнасьць СССР.
XS
SM
MD
LG