Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 19:41 ]  Атакі мааістаў у Нэпале. 150 забітых


КАТМАНДУ. Найменш 150 чалавек былі забітыя ў Нэпале мінулай ноччу, у выніку рэйдаў мааісцкіх паўстанцаў. Паўстанцы атакавалі паліцэйскі пастарунак у акрузе Горха і места Джумла, што за 400 кілямэтраў ад Катманду. Разбураны мясцовы аэрапорт і ўрадавыя будынкі. З 1996 году мааісты вядуць узброеную барацьбу супраць манархіі і за ўсталяваньне камуністычнага рэжыму.
XS
SM
MD
LG