Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 19:11 ]  Пратаколы на чачэнцаў, што знаходзяцца ў Беларусі


БЕРАСЬЦЕ. Супрацоўнікі берасьцейскай міліцыі прыступілі да складаньня адміністрацыйных пратаколаў у дачыненьні чачэнскіх уцекачоў, якія знаходзяцца ў Берасьці, за парушэньне правілаў знаходжання на тэрыторыі рэспублікі. Паводле беларускіх законаў, за адміністрацыйнае правапарушэньне замежныя грамадзяне могуць быць дэпартаваныя зь Беларусі, аднак у такім выпадку дзяржава павінна будзе аплаціць іхны праезд у Расею. Беларускія ўлады разлічваюць, што пасольства Расейскай Фэдэрацыі ў Беларусі і Берасьцейскае генеральнае консульства Расеі ў хуткім часе вырашаць праблему ўцекачоў, якія аселі ў Берасьці.
XS
SM
MD
LG