Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 18:11 ]  Літва выслала ў Беларусь шасьцёх чачэнцаў


ВІЛЬНЯ. Літва выслала ў Беларусь шасьцёх чачэнцаў – грамадзянаў Расеі, затрыманых на літоўска-беларускай мяжы. Паводле прадстаўніка літоўскай памежнай службы, чачэнцы не прасілі ў Літве палітычнага прытулку, а спрабавалі перабрацца ў краіны Заходняй Эўропы. Тыдзень таму літоўскія памежнікі ўжо перадалі ўладам Беларусі 17 чачэнскіх парушальнікаў мяжы. Гэтыя падзеі выклікалі ў Літве палітычны скандал – чатыры дэпутаты Сойму заявілі, што памежнікі парушаюць міжнароднае права.
XS
SM
MD
LG