Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 20:47 ]  Працягваюцца акцыі пратэстаў іранскіх студэнтаў супраць сьмяротнага прысуду акадэміку Агхаджары


ТЭГЕРАН. Пяты дзень працягваецца акцыя пратэсту іранскіх студэнтаў супраць сьмяротнага прысуду акадэміку-дысыдэнту Хашэму Агхаджары, які абвінавачваецца ў зьнявазе Ісьляму. У Тэгеранскім унівэрсытэце ў пратэсьце бяруць удзел каля 2 з паловай тысячаў студэнтаў. Некаторыя зь іх выступаць з патрабаваньнямі палітычных рэформаў. Супраць сьмяротнага прысуду Агхаджары сёньня выказаўся прэзыдэнт Ірану Мухамад Хатамі.
XS
SM
MD
LG