Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 18:27 ]  Літва камэнтуе пагадненьне Эўразьвязу з Расеяй наконт Калінінградзкай вобласьці


ВІЛЬНЯ. Літва стрымана вітала дасягнутае ўчора пагадненьне Эўразьвязу з Расеяй наконт перамяшчэньня расейскіх грамадзянаў паміж Калінінградзкай вобласьцю і рэштай асейскай Фэдэрацыі. Прэм’ер-міністар Альгірдас Бразаўскас сказаў, што галоўная задача літоўскіх уладаў цяпер – вырашыць “усе тэхнічныя дэталі” гэтага пытаньня. Міністар замежных справаў Антанас Валёніс заявіў, што ў гэтай справе застаецца “вельмі шмат нявырашаных пытаньняў і праблемаў”. Паводле пагадненьня, расейцы змогуць езьдзіць празь Літву паводле спрошчанага візавага рэжыму, аднак ня будуць мець права выходзіць зь цягніка.
XS
SM
MD
LG