Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 22:14 ]  6 чалавек загінуі у Палестыне і Ізраілю


ЕРУСАЛІМ. Міністар замежных справаў Ізраілю Бенджамін Нетаньяху сёньня заклікаў да зьвяржэньня (пачатак цытаты) “тэрарыстычнага рэжыму Ясіра Арафата” (канец цытаты). Заявы Нетаньняху прагучалі пасьля нападу на кібуц Мэцэр, які адбыўся мінулай ноччу. Былі забітыя пяць ізраільцянаў, сярод якіх была жанчына і двое яе дзяцей. Адказнасьць за напад узяла на сябе групоўка “Брыгады пакутнікаў Аль-Аксы”. У сваю чаргу палестынскія крыніцы паведамілі аб тым, што ізраільскія жаўнеры абстралялі горад Рафах. Быў забіты двухгадовы хлопчык, а два чалавекі былі параненыя.
XS
SM
MD
LG