Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 21:16 ]  Парлямэнт Іраку разглядае рэзалюцыю ААН


БАГДАД. Сёньня адбываецца закрытае паседжаньне парлямэнту Іраку, на якім мае быць выпрацаваны адказ на рэзалюцыю ААН аб аднаўленьні інспэкцыяў. Кіраўнік парлямэнцкага камітэту замежных дачыненьняў Салім аль-Кубайсі заклікаў парлямэнт адхіліць рэзалюцыю. Рэзалюцыя, аднагалосна прынятая Радай Бясьпекі ААН у мінулую пятніцу, дае інспэктарам неабмежаваны доступ да ўсіх падазроных аб’ектаў і дазваляе апытваць ірацкіх навукоўцаў за межамі Іраку і без удзелу ірацкіх афіцыйных асобаў.
XS
SM
MD
LG