Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 14:44 ]  Іранскі парлямент пашырыў паўнамоцтвы прэзыдэнта Хатамі


ЦН 24: ТЭГЭРАН: Іранскі парлямент ухваліў сёньня пашырэньне паўнамоцтваў прэзыдэнта Мухамада Хатамі. У адпаведнасьці з новым законам ён можа прыпыняць пастановы, якія пярэчаць Канстытуцыі, прынятыя кансэрватыўнымі судовымі органамі, ды іншымі ўстановамі. Закон быў прыняты некалькі дзён пасьля таго, як парлямант пазбавіў Раду Ахоўнікаў Рэвалюцыі права вырашаць, хто можа займаць публічную пасаду. Гэта дазваляла кансэрватыўным сілам не дапускаць да ўлады рэфарматараў. Зараз, абодва законы павінна яшчэ ўхваліць сама Рада Ахоўнікаў Рэвалюцыі.
XS
SM
MD
LG