Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 14:01 ]  Пуцін выключыў перамовы з чачэнскім лідэрам Масхадавым, якога ён назваў " забойцам"


ЦН 33. МАСКВА: Прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін выключыў любыя перамовы з прэзыдэнтам Чачні Асланам Масхадавым, якога ён назваў “ забойцам”. Прамаўляючы ў Крамлі да групы пра-расейскіх чачэнскіх бізнэсоўцаў і рэлігійных лідэраў Пуцін сказаў, што Масхадаў, які ў жніўні 1996 году падпісаў мірнае пагадненьне з Расеяй, перш чым 5 месяцаў пазьней быў абраны прэзыдэнтам Чачні, выступаў за тэрарызм. Пуцін адзначыў, што ня будзе, як ён сказаў, “ другога Хасав’юрту” маючы на ўвазе дасягнуты там дагавор, які закончыў чачэнскі канфлікт 94-96 гадоў.
XS
SM
MD
LG