Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 13:59 ]  Грузія мае намер да канца лістапада завяршыць анты-крымінальную аперацыю ў Панкіскай Цясьніне


ЦН 34. ТБІЛІСІ: Міністр унутраных справаў Грузіі паведаміў, што “анты-крымінальная аперацыя” у Панкіскай Цясьніне будзе завершаная да канца лістапада. Генерал Коба Нарчэмашвілі сказаў, што аперацыя, якая пачалася ў верасьні, увайшла ў заключную фазу, і пры канцы гэтага месяца, ў цясьніне павінна быць ціха і спакойна. Таксама намесьнік міністра Зубар Чыкхадзэ сказаў журналістам, што аперацыя сілаў бясьпекі супраць крымінальных элемэнтаў, якія знайшлі часовы прытулак ў панкіскай цясьніне-наблізілася да канца. Паводле грузінскага МЗС-у, зараз урадавыя сілы спрабуюць затрымаць выкрадальнікаў захопленага ў чэрвені брытанскага банкіра Пітэра Шоў'а, якому на мінулым тыдні ўдалося ўцячы з палону.
XS
SM
MD
LG