Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 13:56 ]  Ганс Блікс спадзяецца праблемаў з праверкай інспэктарамі ААН прэзыдэнцкіх палацаў у Іраку


ЦН 32 ДУБАІ: Кіраўнік місіі ААН у справе разбраеньня Іраку-Ганс Блікс заявіў, што міжнародныя інспэктары будуць дзейнічаць тактычна пазьбягуючы пры гэтым правакаваньня Іраку. У інтэрв’ю арабскай газэце Аль-Гаят Блікс адзначыў, што інспэктары правераць таксама прэзыдэнцкія палацы, аднак гэта будзе найбольш складаная чстка іхнай місіі. Паводле яго, зараз галоўнае, каб Ірак тэрмінова, цягам 30 дзён прадставіў поўную інфармацыю пра свае праграмы ў галіне зброі масавага зьнішчэньня. Блікс паведаміў, што разам зь першай групай інспэктараў ён прыбудзе ў Багдад 18 лістапада.
XS
SM
MD
LG