Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 16:33 ]  Рада бясьпекі ААН прыняла рэзалюцыю аб раззбраеньні Іраку


( ЗША ) Рада бясьпекі ААН аднагалосна прыняла рэзалюцыю ў справе Іраку, якая прадугледжвае больш жорсткія ўмовы перабываньня ваеннай інспэкцыі ў гэтай краіне. У рэзалюцыі, за якую галасавалі ўсе 15 сяброў рады бясьпекі, гаворыцца, што Ірак чакаюць сур’ёзныя наступствы, калі ён адмовіцца супрацоўнічаць з ваеннымі інспэктарамі. Дакумэнт заклікае даць магчымасьць інспэктарам без перашкодаў спраўджваць наяўнасьць зброі масавага зьнішчэньня ў любым мейсцы і ў любы час. Кіраўнік інспэкцыі ААН Ганс Блікс заявіў, што першая група інспэктараў плянуе накіравацца ў Ірак цягам бліжэйшых дзесяці дзён. Прыняцьце рэзалюцыі стала магчымым пасьля таго, як дзьве краіны ў складзе рады, якія маюць права вэта – Расея і Францыя, пагадзіліся з новым праектам, прадстаўленым ЗША і Вяліткай Брытаніяй
XS
SM
MD
LG