Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 19:17 ]  АБСЭ занепакоеная лёсам апазыцыйнага журналіста ў Казахстане


АЛМА-АТЫ. АБСЭ глыбока занепакоеная лёсам апазыцыйнага журналіста ў Казахстане Сяргея Дуванава. Дуванаў быў арыштаваны 28 кастрычніка, а сёньня пракуратура Казахстану афіцыйна выставіла яму абвінавачаньне ў згвалтаваньні 14-гадовай дзяўчынкі. Прадстаўнік АБСЭ Фраймут Дувэ лічыць, што Дуванаў мог стаць ахвярай палітычнай расправы. Сёлета спэцслужбы Казахстану завялі на журналіста справу, зьвінаваціўшы яго ў паклёпе на прэзыдэнта Назарбаева, а ў жніўні ён быў жорстка зьбіты. Ад моманту арышту Дуванаў трымае галадоўку.
XS
SM
MD
LG