Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 18:23 ]  Сытуацыя вакол рэзалюцыі ААН у справе Іраку


ЛЁНДАН. Міністар замежных справаў Вялікай Брытаніі Джэк Стро перапыніў візыт у Югаславію і вярнуўся ў Лёндан. Паведамляецца, што сёньня Стро выступіць з афіцыйнай заявай у парляманце краіны каб паінфармаваць дэпутатаў пра разьвіцьцё сытуацыі вакол праекту новай рэзалюцыі ААН у справе Іраку. Міністар замежных справаў Францыі Дамінік дэ Вільпэн сказаў, што Рада Бясьпекі блізкая да канчатковага ўзгадненьня кампраміснага праекту ў справе Іраку, але Францыя яшчэ патрабуе некаторых тлумачэньняў. Кітайскі прадстаўнік міністэрства замежных справаў Конг Кван пакуль не сказаў, ці Кітай патрымае гэты праект, аднак выказаў спадзяваньне, што ён будзе адпавядаць патрабаваньням Расеі, Францыі і КНР, якія выступаюць супраць аўтаматычнага ўжываньня сілы супраць Іраку. Абмеркаваньне новага праекту пачнецца заўтра. Прэм’ер-міністар Вялікай Брытаніі Тоні Блэр лічыць, што галасаваньне ў справе праекту пройдзе ў наступным тыдні.
XS
SM
MD
LG