Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 18:18 ]  Брытанскі закладнік вярнуўся з Грузіі на Радзіму


ТБІЛІСІ. Сёньня брытанскі бізнэсмэн Пітэр Шоў, які больш чатырох месяцаў прабыў у закладніках і якога ў сераду вызвалілі ў Панкіскай цясьніне Грузіі, вярнуўся на радзіму. Перад вылетам ён паведаміў, што здолеў уцячы ад выкрадальнікаў. Раней, грузінскі міністар дзяржаўнай бясьпекі Вавлеры Хабурзанія заяўляў, што бізнэсмэн быў вызвалены ў выніку апэрацыі спэцслужбаў. Пітэр Шоў, які шэсьць гадоў быў сябрам кіраўніцтва “Аграбізнэсбанку” сказаў, што вяртацца ў Грузію больш не зьбіраецца.
XS
SM
MD
LG