Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 19:23 ]  Польшча адмовілася зачыніць чэчэнскія інфацэнтры


ВАРШАВА. Прэзыдэнт Польшчы Аляксандар Квасьнеўскі адхіліў сёньня патрабаваньне Расеі закрыць у Польшчы чачэнскія інфармацыйныя цэнтры. Квасьнеўскі заявіў, што цэнтры будуць працягваць сваю дзейнасьць, пакуль ня будуць парушаць польскія законы. У Польшчы дзейнічае некалькі такіх цэнтраў, якія зьбіраюць інфармацыю пра парушэньні правоў чалавека ў Чачэніі і пра палітыку Расеі на Каўказе. Учора просьбу Расеі зачыніць чачэнскі інфармацыйны цэнтар у Вільні адхіліў міністар замежных справаў Літвы, заявіўшы, што цэнтар – грамадзкая арганізацыя, заснаваная ў адпаведнасьці зь літоўскімі законамі.
XS
SM
MD
LG