Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 19:09 ]  Міністрам замежных справаў Ізраілю стаў Нэтаньягу


ЕРУСАЛІМ. Бэньямін Нэтаньягу заступіў сёньня на пасаду міністра замежных справаў ізраільскага ўраду. Нэтаньягу згадзіўся заняць гэтую пасаду пры ўмове, што прэм’ер-міністар Арыэль Шарон абвесьціць датэрміновыя выбары. Выбары прызначаныя на пачатак наступнага году. Учора Нэтаньягу выказаў свае шкадаваньні з прычыны таго, што Ізраіль ня выслаў з краіны палестынскага лідэра Ясіра Арафата ў адказ на палестынскія тэрарыстычныя напады.
XS
SM
MD
LG