Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 19:36 ]  АБСЭ можа аднавіць сваё супрацоўніцтва зь Беларусьсю


ВЕНА. Дзейны старшыня Арганізацыі Бясьпекі і Супрацоўніцтва ў Эўропе выказаў спадзяваньне, што арганізацыя можа аднавіць сваё супрацоўніцтва зь Беларусьсю. Старшыня АБСЭ, міністар замежных справаў Партугаліі Антонію Мартыньш да Круш паведаміў, што АБСЭ прапануе адкрыць у Беларусі новую місію з новым мандатам, новай назвай і новым складам. Да Круш зазначыў, што будзе захаваная бязь зьменаў галоўная частка мандату – магчымасьць назіраньня і інфармаваньня пра стан правоў чалавека. Апошні міжнародны супрацоўнік місіі АБСЭ пакінуў Беларусь на мінулым тыдні. Учора міністар замежных справаў Беларусі Міхаіл Хвастоў заявіў падчас сустрэчы з генэральным сакратаром АБСЭ Янам Кубішам, што Беларусь хоча супрацоўнічаць з гэтай арганізацыяй.
XS
SM
MD
LG