Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 19:27 ]  Карупцыя надалей застаецца ў Літве вялікай праблемай


ВІЛЬНЯ. Прэзыдэнт Літвы Валдас Адамкус заявіў, што карупцыя надалей застаецца ў Літве вялікай праблемай і што афіцыйныя асобы прыкладаюць недастаткова намаганьняў для барацьбы зь ёю. Выступаючы са зваротам да грамадзянаў Літвы, Адамкус паведаміў, што ў некалькіх публічных конкурсах былі выяўленыя парушэньні закону, аднак адпаведныя ўлады ніяк на гэта не рэагавалі. Заўтра Адамкус сустрэнецца з дэпутатамі літоўскага Сойму для выпрацоўкі пляну барацьбы з карупцыяй.
XS
SM
MD
LG