Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 19:23 ]  Эўра зноў абагнаў даляр


ФРАНКФУРТ. Эўрапейская валюта эўра ўпершыню ад ліпеня ўзьнялася вышэй за амэрыканскі даляр на фоне занепакоенасьці наконт магчымага далейшага спаду ў амэрыканскай эканоміцы. Эўра абагнаў даляр на эўрапейскіх біржах сёньня раніцай і працягваў расьці на працягу дня. Першы раз эўра абганяў даляр сёлета ў ліпені, пасьля чаго зноў саступіў пазыцыі. Некаторыя аналітыкі цьвердзяць, што наўрад ці выпадае чакаць далейшага росту эўра, дзеля таго, што пэрспэктывы эканамічнага росту ў Эўропе выглядаюць ня лепш за амэрыканскія.
XS
SM
MD
LG