Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 19:18 ]  Турэцкія ісьлямісты - за ўступленьне Турцыі ў Эўразьвяз


АНКАРА. Лідэры дзьвюх партыяў, якія перамаглі на парлямэнцкіх выбарах у Турцыі, паабяцалі сёньня, што будуць супрацоўнічаць, каб спрыяць уступленьню краіны ў Эўразьвяз. Праведзеныя ў нядзелю выбары закончыліся абраньнем двухпартыйнага парлямэнту, пры гэтым бальшыню галасоў атрымала памяркоўная ісьлямісцкая партыя «Справядлівасьць і Разьвіцьцё». Яе лідэр Рэджэп Таіп Эрдаган ня можа заняць пасаду прэм’ер-міністра, бо некалі быў асуджаны за парушэньне закону аб сьвецкім характары турэцкай дзяржавы.
XS
SM
MD
LG