Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 13:14 ]  У Турэччыне сёньня будзе названы новы прэм'ер-міністар


АНКАРА. Сёньня лідэры турэцкай партыі справядлівасьці і разьвіцьця вызначаць кандыдатуру на пасаду прэм’ер-міністра краіны. Лідэр партыі Рэджэп Эрдаган ня можа кіраваць урадам, таму што турэцкі суд абвінавачвае яго ў парушэньні законаў – Эрдаган чытаў вершы, якія суд палічыў антыдзяржаўнымі. Эрдаган учора паведаміў, што ягоная партыя падтрымвае ідэю далучэньня Турэччыны да Эўразьвязу і падтрымае амэрыканскую акцыю супраць Іраку, калі гэтая акцыя будзе ўхваленая Арганізацыяй аб’еднанаых нацыяў.
XS
SM
MD
LG