Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 12:56 ]  Загінуў кіраўнік емэнскай філіі "Аль-Кайды"


ЕМЭН. Тут быў забіты адзін з высокапастаўленых сябраў тэрарыстычнай групоўкі “Аль-Кайда”. У машыну, у якой знаходзіўся Каэд аль-Харытхі і яшчэ пяць тэрарыстаў, патрапіла бомба. Усе яны загінулі. Інфармацыйныя агенцтвы паведамляюць, што ракетны ўдар быў нанесены з дапамогай бесьпілётнага самалёту, які быў запушчаны ЦВУ ЗША. Па зьвестках амэрыканскіх спэцслужбаў, аль-Харытхі, вядомы таксама, як Абу Алі, кіраваў дзейнасьцю “Аль-Кайды” у Емэну. Яго падазраюць у арганізацыі тэракта ў еменскім порце Адэн 12 кастрычніка 2000 года. У той дзень загінулі 17 амэрыканскіх маракоў з эсьмінца “Коўл”. На эсьмінец была накіраваная лодка з выбуховымі рэчывамі.
XS
SM
MD
LG