Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 12:54 ]  Выбары ў Злучаных Штатах


ВАШЫНГТОН. У Злучаных Штатах сёньня адбываюцца выбары, вынікі якіх будуць на бліжэйшыя два гады уплываць на палітыку ЗША. Абірацца будзе Палата прадстаўнікоў і 34 са 100 сябраў Сэнату. Акрамя гэтага, у 36 амэрыканскіх штатах адбудуцца губэрнатарскія выбары. На думку аналітыкаў, рэспубліканцы, хутчэй за ўсё, зноў атрымаюць бальшыню ў Палаце прадстаўнікоў, а Дэмакратычная партыя захавае кантроль над Сэнатам. Калі бальшыню ў Сэнаце атрымаюць рэспубліканцы, гэта будзе азначаць, што практычна ўся ўлада ў Злучаных Штатах знаходзіцца ў руках адной партыі – рэспубліканцаў. Некалькі гадоў таму бальшыню ў Вярхоўным судзе ЗША атрымалі судзьдзі, якіх падтрымвалі рэспубліканцы.
XS
SM
MD
LG