Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 19:56 ]  Сьледства ў справе паставак нямецкага абсталяваньня Лівіі


ГАМБУРГ. У месьце Люнэбург, на поўначы Нямеччыны пракуратура вядзе сьледства ў справе пастаўкі нямецкага абсталяваньня лівійскаму фармацэўтычнаму заводу Рабіта, дзе, як мяркуецца, вырабляецца хімічная зброя. У датычнасьці да гэтага падазраецца былы дырэктар і супрацоўнік нямецкай кампаніі, назва якой не паведамляецца. Летась адзін зь нямецкіх інжэнэраў ужо быў асуджаны да зьняволеньня ў вязьніцы паводле абвінавачаньня ў пастаўках абсталяваньня лівійскаму заводу Рабіта – у парушэньне эмбарга ААН.
XS
SM
MD
LG