Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 19:18 ]  Расея перадасьць Даніі доказы віны Закаева


МАСКВА. Гэнэральная пракуратура Расеі ў наступным тыдні перадасьць Даніі дадатковыя матэрыялы пра затрыманага ў Капэнгагэне Ахмэда Закаева – прадстаўніка чачэнскага лідара Аслана Масхадава. Масква патрабуе выдачы Закаева. Прадстаўнік расейскай пракуратуры паведаміў, што Закаеў абвінавачаны паводле трох артыкулаў: ва ўзброеным паўстаньні, ув арганізацыі незаконных узброеных фармаваньняў і замаху на жыцьцё супрацоўнікаў праваахоўных ворганаў. Дацкія ўлады заяўляюць, што перададзеных ім раней з Расеі матэрыялаў недастаткова для экстрадыцыі Закаева. Паводле міністра юстыцыі Даніі Лэн Эспэрсан, калі новыя доказы віны Закаева ня будуць пададзеныя да 30 лістападу, альбо будуць недастатковымі, ён будзе адпушчаны на волю.
XS
SM
MD
LG