Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 17:53 ]  Расея дамагаецца ўлучэньня чачэнскіх групаў у сьпісы тэрарыстычных


ВАШЫНГТОН. Афіцыйныя асобы з дзяржаўнага дэпартаманту ЗША абмеркавалі са сваімі расейскімі калегамі магчымасьць таго, што Злучаныя Штаты ўлучаць у сьпіс замежных тэрарыстычных арганізацыяў некаторыя чачэнскія групы. Прадстаўнік дзяржаўнага дэпартаманту Філіп Рыкер адмовіўся паведаміць пра якія групы ішла гаворка. Ён заклікаў чачэнскіх лідараў адмовіцца ад тэрарызму і парваць любыя сувязі з тэрарыстычнымі групоўкамі. Сябры арганізацыяў, афіцыйна занесеных у сьпіс тэрарыстычных, паводле закону ЗША ня маюць права на атрыманьне грошай ад Злучаных Штатаў, ці грамадзянаў краіны. Ім забаронена атрымліваць візы каб наведаць ЗША. Расейскія ўлады заяўляюць, што чачэнскія незалежнікі зьяўляюцца тэрарыстамі. Адміністрацыя Джорджа Буша пераконвае Маскву знайсьці палітычнае вырашэньне чачэнскай праблемы.
XS
SM
MD
LG