Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 17:48 ]  Новы кіраўнік індыйскага Кашміру склаў прысягу


СРЫНАГАР (Індыя). Сёньня былы міністар унутраных справаў Індыі Мухамэд Сайед склаў прысягу ў якасьці кіраўніка ўраду індыйскага Кашміру. Мінулае ночы іслямскія баявікі зрабілі замах на Сайеда. Ягоны дом у сталіцы Кашміру быў абстраляны з гранатамётаў. Паранены паліцыянт. 67-гадовы Сайед узначальвае рэгіянальную Народную дэмакратычную партыю, якая выступае за перамовы з кашмірскімі незалежнікамі -–улучна з узброенымі групоўкамі – без якіх бы там ні было папярэдніх умоваў.
XS
SM
MD
LG