Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 05:36 ]  ЗША АСУДЗІЛІ НОВЫ БЕЛАРУСКІ ЗАКОН АБ РЭЛІГІІ


ВАШЫНГТОН ЗША асудзілі новы беларускі закон аб рэлігіі ды заявілі, што ён супярэчыць міжнародным прынцыпам рэлішійнае свабоды й правоў чалавека. Прэсавы сакратар дзяржаўнага дэпартамэнту Філіп Рыкер зрабіў пісьмовую заяву, што ЗША далучаюцца да Эўрапейскага Зьвязу й сяброў шмат якіх рэлігійных веравызнаньняў у іхняй апазыцыі да гэтага закону. Паводле заявы ЗША, падаецца, што закон скіраваны найперш на спыненьне дзейнасьці тых рэлігійных групаў, якія рэжым Аляксандра Лукашэнкі лічыць нетрадыцыйнымі. Дзяржаўны дэпартамэнт ЗША заявіў, што закон уводзіць абмежаваньні на ўсе веравызнаньні, патарбуючы атрымліваць дазвол ад уладаў на такія дзеяньні, як багаслужбы, вянчаньні, пахаваньні ды рэлігійныя сустрэчы. Закон, падпісаны Лукашэнкам у чацьвер, прадухіляе рэгістрацыю новых рэлігійных арганізацыяў, калі яны не былі прысутныя ў Беларусі больш за 20 гадоў.
XS
SM
MD
LG