Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 18:51 ]  Экспэрты не дакажуць, што Ўкраіна прадавала Іраку зброю


КІЕЎ. Прэзыдэнт Украіны Леанід Кучма лічыць, што экспэрты Злучаных Штатаў і Вялікай Брытаніі ня змогуць пераканаўча давесьці, што Кіеў прадаў Іраку ўзбраеньні – у парушэньне санкцыяў ААН. Кучма ізноў заявіў, што Ўкраіна ніколі не прадавала Іраку зброю. Экспэрты, якія вялі сьледства ў Кіеве, неўзабаве абнародуюць свае высновы ў гэтай справе. Паводле інфармацыі Дзяржаўнага дэпартаманту ЗША, прэзыдэнт Украіны ў ліпені 2000 году ўхваліў продаж Іраку радарнага комплексу “Кальчуга” за 100 мільёнаў даляраў.
XS
SM
MD
LG