Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 17:53 ]  Дзярждума Расеі абмежавала СМІ


МАСКВА. Сёньня Дзяржаўная Дума Расеі прыняла папраўкі да дзейнага закону пра сродкі масавай інфармацыі. Паводле дакумэнту, расейскія СМІ абмяжоўваюцца ў падачы інфармацыі, калі тая тычыцца антытэрарыстычных апэрацыяў. Заканадаўцы таксама пастанавілі, што целы тэрарыстаў, загіблых на тэрыторыі Расеі ня будуць выдавацца крэўным для пахаваньня. Тым часам Агэнства Арганізацыі Аб’еднаных нацыяў ў справах уцекачоў выказала занепакоенасьць нова ўсталяванымі чатырма кантрольна-прапускнымі пунктамі па-за межамі лягераў для чачэнцаў-уцекачоў у рэспубліцы Інгушэція. Цяпер расейскія вайскоўцы дазваляюць свабодна перамяшчацца толькі тым, хто мае дакумэнт адмыслова зарэгістраваны ў лягеры.
XS
SM
MD
LG