Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 17:46 ]  Колькасьць ахвяраў землятрусу ў Італіі павялічваецца


САН ДЖУЛІАНА ДЫ ПУГЛІЯ (Італія). Колькасьць ахвяраў учорашняга землятрусу на поўдні Італіі дасягнула 26 чалавек. Паведамляеццца, што бальшыня загіблых (23 чалавекі) – дзеці. Іхныя целы знойдзеныя пад руінамі дзіцячага садку. Усяго ж у будынку былі 56 дзяцей, якія сьвяткавалі там Халуўін – дзень духаў і масак. Апрача гэтага ў сваіх дамах загінулі яшчэ дзьве жанчыны. Пошукі людзей, якія магчыма яшчэ ёсьць пад заваламі, працягваюцца, але надзея знайсьці каго-небудзь жывога невялікая. Ранейшае паведамленьне пра знойдзенага жывога хлопчыка пазьней было абвергнутае.
XS
SM
MD
LG