Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 18:21 ]  Расея за фізычнае зьнішчэньне чачэнскіх лідараў


МАСКВА. Прадстаўнік Крамля сказаў, што Расея хоча пазбыцца чачэнскіх лідараў аж да фізычнага зьнішчэньня, улучна з Асланам Масхадавым, якога Масква разглядае як саўдзельніка захопу закладнікаў у маскоўскім тэатры. Масхадаў зганіў тэрарызам і дыстанцыянаваўся ад тэракту ў часе якога 800 чалавек апынуліся ў закладніках у будынку тэатру ў Маскве. У той самы час Сяргей Ястржэмбскі ў часе прэсавай канфэрэнцыі сказаў, што з Масхадавым ня можа быць ніякіх перамоваў. Адзін з памочнікаў Масхадава Ахмед Закаеў, на запыт Расеі, быў арыштаваны ўчора ў Капэнгагене. Цяпер Масква дамагаецца ягонай выдачы. Ястржэмбскі таксама сказаў, што Расея будзе дамагацца выдачы пасла Масхадава Зэлімхана Яндарбіева. У часе прэсавай канфэрэнцыі з удзелам Ястржэмбскага Расейская Фэдэральная служба бясьпекі прадэманстравала ўлікі сабраныя ў мінулым тыдні ў маскоўскім тэатры, дзе 50 узброеных чачэнцаў утрымлівалі больш як 800 закладнікаў. Журналістам былі паказаныя гранаты, выбуховыя рэчывы і іншае.
XS
SM
MD
LG