Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 18:19 ]  Парлямант Македоніі абмяркоўвае склад новага ўраду


СКОП’Е. Сёньня парлямант Македоніі правядзе абмеркаваньне складу новага шматэтнічнага ўраду, у якім будуць і прадстаўнікі былых альбанскіх паўстанцаў. Чакаецца, што сёньня ж прэм’ер-міністар Македоніі Бранка Чрвэнкоўскі назаве склдад новагна габінэту і падасьць парляманту ягоную праграму. Адносна новага ўраду краіны Чрвэнкоўскі сказаў, што Македонія належыць усім жыхарам краіны, незалежна ад іхнай нацыянальнай прыналежнасьці і ніхто ня мае на яе выключнага права. Сёньня ж за некалькі гадзінаў да пачатку парляманцкага паседжаньня, перад будынкам парляманту адбыўся выбух. Пацярпелых няма. Пашкоджаны фасад будынку і прыпаркаваныя побач машыны. Мяркуецца, што выбух маглі арганізаваць тыя, хто выступае супраць улучэньня ў склад ураду былых альбанскіх паўстанцаў.
XS
SM
MD
LG